Пра Каталіцкую Беларусь

Пішам пра каталіцкае жыцьцё у Беларусі і беларускае жыцьцё у Касьцёле

Анціхрысцянскія лобі ў РБ?
Wiciaz
[info]nicolaev

"Не можа адэкватна рэагаваць тая маса людзей, якая сябе пазіцыянуе веруючымі — праваслаўнымі, католікамі. Я не магу сказаць, што яны спакойна рэагуюць, яны нейтральна адносяцца да гэтых рэчаў — яны маўчаць. Калі будуць казаць некалькі святароў ці біскупаў — гэта не народ. Калі б казала Царква, па-сапраўднаму казала сваёй масай, веруючымі, была б, напэўна, іншая рэакцыя. Невялікія групы, будзем так казаць, «партыйныя», могуць сёння лёгка праводзіць свае ініцыятывы ў жыццё, аб’яўляючы іх агульнанароднымі..."

  • Add to Memories

27.05.12. Працэсія Божага Цела ў Менску
kryz
[info]nicolaev

Каліласка чытачом невялічкі дайджэст на тэму нядзельнай падзеі ў Менску.

Працэсія Божага Цела ў Мінску: упусціць Духа Святога ў сваё сэрца і жыць Эўхарыстыяй (фотарэпартаж)
http://catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/112713-zuceuharustujaj.html
http://www.catholic.by/2/media/foto/category/1449.html
Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на ўрачыстасць Спаслання Святога Духа з працэсіяй Божага Цела
http://catholic.by/2/libr/homilies/112692-corpus.html
May 2012, 27. Minsk, Belarus. Procession of Body of Christ.
http://www.flickr.com/photos/hadzinski/sets/72157629919274350/with/7280090230/
http://www.facebook.com/groups/icon.photo/365404816851721/
http://fotki.yandex.ru/users/katecheta1/album/235155/
Legio Mariae & Dominicanes
http://www.catholic.by/2/images/phocagallery/2012/05/2012-05-27-corpuscristi-minsk/thumbs/phoca_thumb_l_2012-05-27-corpuscristi-0039.jpg
http://www.flickr.com/photos/hadzinski/7280090230/
http://www.flickr.com/photos/hadzinski/7280243926/
29.05.11. Урачыстасьць Божага Цела ў Менску (леташні дайджэст)
http://nicolaev.livejournal.com/1752824.html

  • Add to Memories

Менская Вандэя. V Пампэйская Навэна і чэрвеньскія Св. Імшы за Айчызну.
kryz
[info]nicolaev

V Пампэйская Навэна штодзённага разважання цэлага Ружанцу ў адзінай інтэнцыі nawiartańnia Narodu Biełaruskaha i wyzwaleńnia Biełarusi ad usialakaha duchoŭnaha i maralnaha zła распачнецца — ласкаю Божай і з наноў атрыманага багаславення а. Пятра Рудкоўскага OP для кожнага з удзельнікаў — адразу па ІV ПН, без перапынку16.06.12. (Biezzahannaje Serca NPM) і падоўжыцца праз 54 дні да 08.08.12. (Św. Daminik OP, siabar, ulubiony syn i dawieranaja asoba Karalewy Św. Rużanca, zakładalnik Zakonu Rużancowaha (Ordo Prædicatorum), patron Pampejskaje Naweny). Запрашаем рыцараў-дабраахвотнікаў да Круцыяты Пакуты за Айчызну. Хто адчувае пакліканне выйсці да гэнае бітвы, калі ласка, скантактуйцеся са мною ў камэнтах ці прыватным чынам (дзеля каардынацыі высілкаў). Так, чын ня лёккі, але і не такі цяжкі, як мае падацца з першага погляду. "Ня бойцеся!".

Як маліцца ПН: "Nowenna Pompejańska | Пампейская Навэна | Помпейская Новенна".

02.06.12. (1 subota miesiacu Najświaciejszaha Serca Jezusa) а 18:30 гадзіне ў менскай Арцыкатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі мае адбыцца беларускамоўная Св. Імша і Эўхарыстыя ў інтэнцыі ŭraczystaha pryświaczeńnia naszaha narodu i krajiny Biezzahannamu Sercu Najświaciejszaj Panny Maryji, nawiartańnia Narodu Biełaruskaha i wyzwaleńnia Biełarusi ad usialakaha duchoŭnaha i maralnaha zła. У той жа інтэнцыі мае скласці публічную ахвяру кс. Сяргей Сурыновіч (за што Пан Бог хай яму аддзячыць) у касцёле Божага Провіду ў Слабодцы — ў свята Беззаганнага Сэрца НПМ, суботу 16.06.12. а 20:00 гадзіне. Запрашаем чытачоў да ўдзелу фізычнага, падтрымкі душэўнай і лучнасці ў духу.

  • Add to Memories

KAAD
kryz
[info]nicolaev

Каталіцкі стыпендыяльны фонд KAAD прапануе стыпендыі для вучобы і навукова-дасьледчай дзейнасьці ў Германіі маладым студэнтам-хрысьціянам (пасьля 6-га сяместру), выпускнікам ВНУ і маладым навукоўцам. Абмежаваньняў у выбары сьпецыяльнасьці няма...

  • Add to Memories

Міжнародны дзень сям'і на тут.бае
Anticommie
[info]kurt_bielarus
http://news.tut.by/tv/288942.ht

Над умацаваннем беларускіх сямей і выхаваннем сучасных дзетак разважалі -

ксёндз Пётр Бялевіч, адказны па пытаннях сям’і Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага касцёла,

протаіерэй Аляксандр Шымбалёў, клірык мінскага Свята-Духава кафедральнага сабору, кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі Мінскай епархіі,

Рыгор Абрамовіч, равін абшчыны прагрэсіўнага іўдаізма.
  • Add to Memories

Catholic.by - Акцёры Павел і Ганна Харланчук-Южаковы выступаюць у абарону жыцця праз сваю творчасць
в
[info]paxvobis
Праект «У абарону жыцця!» у чарговы раз заклікае грамадства задумацца над каштоўнасцю жыцця кожнага чалавека, асабліва тых, якія яшчэ не пабачылі святло сонца. Аборт увайшоў у грамадства як норма і трымае свае пазіцыі, дазваляючы вырашаць «нечаканыя цяжкасці». Павел Харланчук-Южакоў, вядомы беларускі акцёр і рэжысёр, ужо не першы год падтрымлівае акцыю «У абарону жыцця!».

У гэтым годзе спектакль Паўла Харланчука-Южакова «Маё сэрца б’ецца», яго рэжысёрская праца, будзе прадстаўлены 1 і 2 чэрвеня ў Маладзёжным тэатры эстрады. Мы пагутарылі з Паўлам і яго жонкай Ганнай, таксама актрысай, пра каштоўнасць жыцця і сям’і, пакліканне акцёра, а таксама пра спектакль.


— Што прымушае вядомага і паспяховага акцёра ўдзельнічаць у сацыяльных праектах кшталту акцыі «У абарону жыцця!»?

Павел Харланчук: Гэта абавязак душы і прафесіі, я гэта павінен рабіць у першую чаргу. Каб была магчымасць, я б заўсёды ўдзельнічаў у сацыяльных праектах. Мы часта бегаем, зарабляем, працуем, а сур’ёзныя пытанні адкладаем на потым, ад чаго і пакутуем. Пытанні душы, духоўныя пытанні павінны стаяць на першым месцы.

Што датычыцца праекта «У абарону жыцця!», мы з Ганнай прынялі рашэнне ўдзельнічаць у ім, таму што зараз каштоўнасць жыцця зневажаецца, яна нівелюецца па ўсім свеце. Перад грамадствам стаіць пытанне для вырашэння: тое, што носіць ў сабе жанчына — гэта чалавек або проста нейкі плод, згустак крыві і матэрыі? Тыя людзі, для каго жыццё не вартае нічога, могуць выдаліць гэты плод; а тыя, якія ведаюць, што гэта жывое стварэнне Божае, з душою, з сэрцам, робяць усё магчымае, каб данесці людзям думку, што гэта — чалавек.

Таму мы і кажам са сцэны: ніхто не мае права ўздымаць на жыццё дзіцяці руку і нават зневажаць яго.

Ганна Харланчук: Па-першае, мяне хвалюе праблема абортаў. Хвалюе тое, што дзіцячае жыццё, якое мы не бачым, не лічаць за жыццё зусім, што з ім так лёгка развітваюцца. Бо кожнае дзіцятка мае права прыйсці ў гэты свет, убачыць яго і стаць тым, кім яго хоча бачыць Бог. Таму што яго сэрца б’ецца. І каб пра гэта казаць, мне не патрэбны грошы, я буду пра гэта казаць, крычаць, і нічога не браць узамен...........

Чытаць больш тут:
http://catholic.by/2/libr/interview/112639-harlanchuk.html
  • Add to Memories

Каталіцкая служба навінаў задае пытаньні кіраўніку лефеўрыстаў
Касьцёл
[info]kurt_bielarus
На ангельскай мове.
Даволі цікава. Калі трэба - магу зрабіць пераклад.
  • Add to Memories

Адышоў у вечнасць кс. канонік Уладзіслаў Пятрайціс
Касьцёл
[info]kurt_bielarus
Originally posted by [info]bartnicki at Адышоў у вечнасць кс. канонік Уладзіслаў Пятрайціс

9 мая 2012 г. у 23 гадзіны адышоў у вечнасць святар Віцебскай дыяцэзіі кс. канонік Уладзіслаў Пятрайціс.

Ксёндз Пятрайціс нарадзіўся 20 студзеня 1955 г. у в. Пацэнуляй Радвілішкіскага раёна ў Літве. Вучыўся ў Духоўнай семінарыі ў Каўнасе. Святарскае пасвячэнне атрымаў 14 мая 1985 г. у Жасляі. Працу ў Беларусі распачаў у лістападзе 1985 г. у Мёрах, дзе працаваў да 2000 г.

Адзін з першых святараў, пры ім шырока і багата загучала ў святыні беларуская мова, выходзіла газета “Голас душы”, на ахвяраваньні каля касцёла быў пастаўлены адзіны ў Еўропе помнік ненароджанаму дзіцяці, зроблены скульптарамі Юрасём Аношкай, Алесем Дранцом і архітэктарам Уладзімірам Папругай. У 1998 годзе таксама на ахвяраванні вернікаў быў устаноўлена манументальная скульптура Маці Божая з Дзіцяцем Езус, скульптара Ігара Голубева. На новых парафіяльных могілках была пабудавана капліца.

З 2000 па 2008 гг. быў адміністратарам парафіі ў Слабодцы Браслаўскага раёна.

 " Мая радзіма – Літва. - Распавядае кс. Пятрайціс. - У маленстве размаўляў толькі па-літоўску. Затым давялося вучыць рускую, англійскую, польскую, лацінскую мовы. Хрысціў жа мяне Гілярый Місюнас – святар, які добра ведаў беларускую. Відаць, наканавана было з цягам часу і мне парадніцца з ёю...
Упершыню пачуў беларускую гаворку на Міёршчыне, куды патрапіў служыць у 1985 годзе. Пачаў чытаць, прасіў парафіян, каб падказвалі, як правільна ўжываць той ці іншы выраз, каб папраўлялі маё вымаўленне. Так адным з першых маладых ксяндзоў на Віцебшчыне і адважыўся служыць па-беларуску. Зараз служу ў Браслаўскім раёне, што таксама па-свойму сімвалічна ў маёй святарскай працы. Яшчэ да вайны ў Друі ксяндзы-марыяне рупіліся пра беларушчыну ў духоўным жыцці і навучанні дзяцей. У нашым іказненскім касцёле Літургія Слова гучыць абавязкова на беларускай мове. А я, размаўляючы ці пішучы, у думках ужо не перакладаю, як раней, з літоўскай, бо ў такія моманты думаю таксама па-беларуску. Нават вершы сілюся складаць – для сябе, сяброў".

У 2001 г. біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін менаваў кс. Пятрайціса канонікам Віцебскай катэдры.
З 2008 г. па дзень смерці быў адміністратарам парафіі ў Іказні Браслаўскага раёна.

Памятаем, удзячныя, молімся...

Святкаванне 100-годдзя парафіяльнага касцёла Божага Провіду ў Слабодцы. 


  • Add to Memories

Ахвяра за братоў Слуга Божы Баляслаў Слосканс
kryz
[info]nicolaev

"В камере смертников в темных подвалах он в течение долгих месяцев ждал казни. Пытки и тюрьмы не смогли ни сломить, ни озлобить епископа. Вся его жизнь соответствовала его епископскому девизу -– Hostia pro fratribus -– Жертва за братьев"

4-6 мая 2012 г. у катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Станіслава ў Магілёве (вул. Камсамольская, 4) прайшоў семінар–канферэнцыя, прысвечаная Пакутніку за Веру, астатняму за Саветамі Апостальскаму адміністратару Менскаму і Магілёўскаму, Слузе Божаму біскупу Баляславу Слоскансу пад назвай "Ахвяра за братоў". Таксама адбылася прэзэнтацыя фільму "Малітва і крыж" ("Малітва крыжа", "Крыжовая малітва", "Lūgšana krustā") рэжысёркі Дзідры Смілтэны (Dzidra Smiltēna). Вашае ўвазе дайджэст матэр'ялаў аб гэнай падзеі і пра самога Слугу Божага Баляслава...

"Servus Dei Boleslavus Sloskans, ut Hostia pro fratribus"

  • Add to Memories

05.05.12. Першая субота
Litwin
[info]nicolaev

Прапануем чытачу пабожныя матэрыялы да 1-й суботы мая, прысвечанай Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Нагадваем і пра Імшу Св. за Айчызну а 8-й гадзіне раніцы, злучаймася дыстанцыйна.

  • Add to Memories

You are viewing the community [info]catholic_by