December 19th, 2008

  • sakavik

ВЕРА

10. два чалавека ўвайшлі ў храм памаліцца:
адзін фарысей, а другі мытнік.
11. Фарызей, стаўшы, маліўся сам сабе так:
Божа! дзякую Табе, што я не такі, як іншыя
людзі, рабаўнікі, крыўдзіцелі, блудадзеі,
альбо як гэты мытнік:
12. пашчуся два разы на тыдзень, даю
дзесяціну з усяго, што набываю.
13. А мытнік, стоячы воддаль, не
адважыўся нават падняць вочы да
нябёсаў; але б'ючы сябе ў грудзі, казаў:
Божа! будзь міласэрным да мяне, грэшніка!

( ДАБРАВЕСЬЦЕ  ПАВОДЛЕ   ЛУКАША 18:10-13 )

Вось і я ўсьведамляю сэнс веры такім чынам, што кожны чалавек грэшны па сваёй натуры. Але кожны з нас з веры мае права зьвяртацца да Госпада Бога, усьведамляючы свой грэх, каб цяжар граху спаў з нас, бо мы самі не здольныя яго несьці. У гэтым і быў сэнс ахвяры Ісуса Хрыста і Яго ўваскрасеньня. Вера таксама дае ўсьвядоміць чалавеку яго месца ў сусьвеце. Усьвядоміць тое, што навакол жывуць такія ж людзі, якія маюць падобныя праблемы і патрэбы, якія робяць такія ж памылкі і так жа як і ты радуюцца.

Фарызей у гэтай прыпавесьці Хрыста - патрыёт, які змагаўся за чысьціню Ізраэля, які ставіў сабе значна вышэй іншых і ў чымсьці меў на гэта права. Мытнік - зборшчык падаткаў для Рыма. Бо Ізраэль быў акупаваны Рымскімі войскамі. Таму мытнікаў зважалі за здраднікаў Радзімы і ім чыста маральна цяжка было знаходзіцца ў храме, сярод нескароных юдэяў. Але праз гэта мытнік больш глыбока адчуў сваю грахоўнасьць і патрэбу ў надзеі бо зьвяртаўся да Бога па міласэрнасьць, а фарызей праз сваю ганарлівасьць страціў амаль усё, бо забыўся на тое што мае патрэбу як і іншыя ў міласэрнасьці. Бо мытнік праз пакаяньне здолей убачыць які ён ёсьць знутры, а фарызей - толькі які на яго думку з'яўляўся звонку ўва ўласных вачох. Вера здымае цяжар! Вера дапамагае паглядзець на сабе і на другіх так, як глядзіць на нас усіх міласэрны Бог! Вера яднае людзей, а не падзяляе іх, так як дзяліў фарызей. Вера не дае шукаць апраўданьне, але шукае выхаду, збаўленьня. Вера не ёсьць апраўданьне справамі сваімі і заслугамі, але вернасьцю Таму, у Каго ты верыш. У рэшце рэшт вера напаўняе нас любоў'ю!

У габрэяў ёсьць добрая показка - "Валадары чаканяць манэту з срэбра і ўсе яны падобны адна да адной, Бог чаканіць усіх нас ад Адама, але мы такія розныя, - таму кожны чалавек мае права казаць - "для мяне стораны сьвет"" Дае ўсьвядоміць, што сьвет створаны не толькі для цябе, але і для бліжняга)

Натхняе заўсёды зьвярнуць увагу на бліжняга, на таго хто зараз побач і нешта зрабіць для яго. Разам пераадолець праблему.  Бо дзеля нас створаны сьвет!

З.Ы. Асабліва важка з нагоды набліжаючага сьвята Раства.

Litwin

Ці сапраўды прыкрыюць за экстрэмізм ЗАО «Христианская инициатива»?

Litwin

Бел-чырвона-белы сьцяг ля Гроба Гасподняга — з Войстаму


«…44-гадовы сьвятар — айцец Леан Ладыш — дакладна ведае, што ў наступным годзе Войстам чакаюць сьвяточныя імпрэзы, зьвязаныя з 70-годзьдзем тутэйшага касьцёла Сьвятой Тройцы. Кажа, што “амаль мясцовы” — з Воранаўскага раёну. У парафіі ён ужо 14 гадоў. Паслухаць яго на імшы, дарэчы, беларускамоўнай, зьбіраецца да 300 чалавек. Айцец Леан атрымаў апостальскае блаславеньне, падпісанае асабіста Янам Паўлам II. Ён жа знайшоў старажытны абраз сьвятой Ганны 17 стагодзьдзя, які ўпрыгожвае зараз храм. Гісторыя касьцёла непарыўна зьвязаная з гісторыяй вёскі, кажа айцец Леан…

Collapse )

Айцец Леон: “На Гасподняй Грабніцы сьцяг, таму што бел-чырвона-белая — хрысьціянская сымболіка. Кроў і вада Хрыста. У наступным годзе юбілей касьцёла — 70 год. Плянуем, каб біскуп яго нанова асьвяціў. Зрабілі рамонт, шмат грошай ахвяравалі. Прыходзілі нават бабкі старэнькія, казалі — „дайце нам працу лягчэйшую дапамагчы“. Людзі нашай ваколіцы моцнай веры. Войстам уратуе вера…”»