January 26th, 2009

Litwin

Dla Boha i Wialikaha Kniastwa dauniaj Reczy Paspalitaj

Ліґа Монархічная ВКЛ прапануе матэрыялы канферэнцыі «Dla Boha i Wialikaha Kniastwa dauniaj Reczy Paspalitaj», што адбылася ў красавіку року 2004-га ў Меньску. Канфэрэнцыя была прысьвечаная тэме рэпрэсыяў шляхты й каталіцкага духавенства ў перыяд ад забраньня ВКЛ да II Сусьветнай вайны. Тэксты — па-беларуску (ў тэм ліку, лацінкай (dareczy, nahadwaju pra Tydzień Łacinki!)), па-польску й па-расейску…

p.s. Мяркую, не офтопік.
Калі офтопік — выдалю.

Anticommie

Папа зьняў адлучэньні з 4 біскупаў Братэрства Сьв.Пія Х

Больш за 20 год таму, 30 чэрвеня 1988 году, арцыбіскуп Марсэль Лефэвр і біскуп Антоніо дэ Кастра-Майер правялі незаконныя біскупскія высьвячэньні чатырох сьвятароў Братэрства Сьв.Пія Х.
Гэтая сумная падзея, якая выклікала зразумелыя санкцыі з боку Папы Яна-Паўла Другога - адлучэньне віноўных ад Касьцёлу, стала прычынай расколу у каталіцкім традыцыяналістычным руху. Частка сьвятароў і сьвецкіх вернікаў засталіся вернымі Папе. Іншыя клірыкі аспрэчылі правамоцнасьць дэкрэту Папы, і частка сьвецкіх працягвалі прыймаць у іх Сакрамэнты.

На мінулым тыдні Папа Бэнэдыкт XVI у знак свайго імкненьня да вяртаньня Братэрства Сьв.Пія Х да поўнага адзінства з Касьцёлам, зьняў адлучэньні з біскупаў Братэрства.
Гэта міласэрдны і мужны крок, які зроблены негледзячы на вэрхал у антыкаталіцкай прэсе і заявы з боку некаторых арганізацыяў аб "антысэмітызме і рэвізіянізме" у Касьцёле.
У гэты час мы павінны яшчэ больш маліцца за Папу, за адзінства Касьцёлу і за поўнае вяртаньне Братэрства Сьв.Пія Х у еднасьць са Сьв. Пасадам.


Дакумант Кангрэгацыі па справах біскупаў (на расейскай) - http://www.unavoce.ru/news/news0051.html