May 6th, 2009

Менская махорка

6 траўня

1926 - Памёр каталіцкі сьвятар і беларускі нацыяналіст Казімір Сваяк (сапр. Канстанцін Стаповіч/Стэповіч).



Нарадзіўся 19 лютага 1890 году, у 1908 паступіў у Пецярбургскую духоўную семінарыю, у 1915 годзе высвечены на ксяндза і пачаў служыць у вёске Клюшчаны.

Першае казанне на беларускай мове прагучала ў Клюшчанскім касцёле 21 лістапада 1915 года. У канцы 1916 за беларусізацыю касцёла К. Стаповіча пераводзяць на Беласточчыну. Дзе ён таксама спрабаваў увесці беларускую мову ў касцёле, але гэта было адразу забаронена мясцовым пробашчам.

Падчас польскай акупацыі перасьледуецца за беларускамоўныя казаньні, быў знаёмы з кс. В.Гадлеўскім і кс. Адамам Станкевічам.

У 1924 у Вільні выходзіць зборнік паэзіі Казіміра Сваяка «Мая Ліра», зборнік аб’яднаў самыя розныя творы Сваяка: вершы-медытацыі, і вершы–звароты да Бога, вершы–імпрэсіі і вершы ў прозе, балады і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на евангельскія сюжэты.

Памёр ад хваробы ва ўзросце 36 год.