June 15th, 2009

Імша ў чэсьць сьв. Хасэмарыі Эскрывы ў Меснку


Чао!

Пішу каб абвясьціць усем, каму цікава, што ў гэты чацьверг. 18-га чэрвеня, у каталіцкай Аркікатэдры на Нямізе аб 18.30 гадзіне арцыбіскуп Т. Кандрусевіч будзе дараваць сьв. Імшу ў чэсьць сьв. Хасэмарыі Эскрывы (Josemaria Escriva), уснавальніка Opus Dei.

Усех зацікаўленных сярдэчна запрашаем!
Пра Opus Dei і сьв. Эскрыву больш інфармацыяў знойдзеце (на расейскай мове нажаль...) на

www.opusdei.ru

Усяго добрага ўсем!

тэорыя і практыка жыцця


Учора была працэсія Божага цела. Урачыстае шэсце пад дажджом, якія то прыпыняўся,то пачынаў сваю "працу" з новымі сіламі. "Адчыні-зачыні парасон". Працэсія  была шматлюднай, напэўна адной з найбольш шматлюдных за апошнія гады, негдледзячы на тое, што ў мінулыя разы заўсёды было сонца. Да свайго сораму - праспаў, дагнаў шэсце каля ГУМУ. Ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк аджог,як і заўсёды, у прынцыпе. Лепшага святара-аратара я не ведаю.

Не вельмі  атрымалася са спевамі і малітвамі падчас працэсіі - раней гэтая частка была арганізавана лепш.

Каля Катэдры, падчас прамовы Мітрапаліта Тадэуша Кандрусевіча, пажылай жанчыне стала дрэнна. Наколькі я зразумеў, яна наўпрост "выключылася", упала. Аддаю патрэбнае ксяндзам-арганізатарам,якія аператыўна арганізавалі жывы  калідор, каб пранесці жанчыну да "хуткай".

Урачыстасць падыходзіла да фіналу. Пасля гімну "Магутны Божа" я падыйшоў да бела-чырвонай машыны. Дзве маладых доктаркі распавядалі мужчыне, знаёмаму жанчыны, аб тым, што калі яны падключылі яе да апарату ў машыне, лінія ўжо была ________________________________. Па словах мужчыны ў жанчыны быў дыябет. Урачысты, вясёлы люд праходзіў побач. Яшчэ некаторы час я  стаяў каля машыны...........

***
З пункту гледжання каталіцкага верніка,напэўна няма лепшай смерці, чымсьці такая - хуткая, у Вялікае свята, наўпрост перад Святыняй, пасля адпушчэння грахоў і прыняцця Святой Камуніі (хутчэй за ўсё жанчына паспела гэта зрабіць).

Гэта ў ідэале, гэта тэорыя.  Практыка, як заўсёды, значна цяжэйшая.

Вечнае спачыванне, дай Ёй, Божа, і Святло вечнае няхай свеціць.