October 16th, 2009

1944-1950+

Музычны каталіцкі сайт аднавіў сваю працу

via www.catholic.by

Пасля працяглага перапынку, звязанага з тэхнічнымі ўдасканаленнямі, узнавіў працу музычны каталіцкі сайт catholic-songs.ru. [Даменная зона РУ, але сайт беларускі. - К_Б.]
На сайце размешчаны песні, якія выконваюцца падчас святой Імшы, працэсій, чуванняў, пілігрымак і інш.

Кожны наведвальнік сайта можа прагаласаваць за сваю любімую песню або пакінуць каментар да яе. Сайт мае і старонку «Форум». Таксама наведвальнікі будуць мець магчымасць прыняць удзел у далейшым удасканаленні сайта, адказаўшы на пытанне: «Што б вы хацелі дадаць ці выдаліць на сайце?» або выказаўшы свае пажаданні адміністратару. Акрамя гэтага, абноўлены сайт прапануе наведвальнікам прыемную паслугу: зараз стала магчымым размяшчаць на ім творы са сваёй уласнай музычнай калекцыі.