January 1st, 2013

Litwin

05.01.13. Імша за Айчыну



Праз Марыю памнож нашу веру, Пане! (пар. Лк 17, 5)
Przez Maryję, przymnóż nam, Panie, wiary! (por. Łk 17, 5)

У 1ю суботу студзеня -- 05.01.13. (4я субота Вялікай Навэны да МБ Будслаўскай, вігілія ўрачыстасці Аб'яўлення Пана -- Трох Каралёў) -- а 18:30 гадзіне ў Архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (Менск, пл. Свабоды, 9) у Святой Эўхарыстыі ад усяго люду Краю нашага дзякуем Пану Богу і Багародзіцы Панне, і Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі за ўрачыстае прысвячэнне Айчыны і Народу нашага Беззаганнаму Сэрцу Марыі, і просім у Маці нашай і Каралевы ласкі ў інтэнцыях Ейнага Беззаганнага Сэрца.

Калі так станецца, што ўважыце гэна за добрую і годную вашае ўвагі справу, запрашаем і вас да ўдзелу ў Імшы. Узгадайма, што ўсё ў гэтым недасканалым свеце ня стала, не трывала, не назаўжды; адкладаючы раз за разам з розных прычын прыход на падобныя Імшы на потым, неўзабаве можам пазбавіцца гэнай магчымасці ўвогуле -- як гэна была год таму, калі магчымасці праводзіць Імшу за Айчыну ў ранейшым фармаце былі вычарпаныя раней, чым выбраліся з хаты большасць з тых, хто толькі збіраліся падкарміцца эўхарыстычна-патрыятычным пазітывам.

Таму сёння не кажу менчуком: "Падлучайцеся ў духу", -- але: "Падыходзьце целам!". Каб не апусціць чагосьці для вас важнага (канешне, калі гэна важна для вас -- іначай перапрашаю за турботы). Ахвяраваць Эўхарыстыю можна ад імя ўласнага, ад сям'і, ад пэўнай супольнасці ці ўвогуле ад імя люду Айчыны нашай ці ўсяго чалавецтва. У межах фармацыі, кшталтавання сябе ў Год Веры і падтрыхтоўкі да споведзі, аб якой прасіла Маці Божая, можна выкарыстаць наступныя матэр'ялы. З Богам у Багародзіцы +

"Разважанні на 1ю суботу студзеня-2013"
"Першасуботні рахунак сумлення" (html, pdf)
"Таямніца Марыі" (html, pdf)
"Посвящение Пресвятой Богородице"
"Traktat o doskonałym nabożeństwie do Najświętszej Maryi Panny"
"Чаму Марыя? Найпрасцейшы, найдасканальшы і небяспечнейшы з усіх шляхоў!"