January 10th, 2013

Catholic.by - Белпошта выдасць марку з выявай Маці Божай Будслаўскай

http://catholic.by/2/home/news/belarus/anniversaries/115745-budslau.html

У тэматычны план выдання дзяржаўных знакаў паштовай аплаты на 2013 год уключана тэма «400-годдзе прысутнасці абраза Маці Божай у Будславе». На марцы будзе прадстаўлена выява абраза Маці Божай Будслаўскай.

Акрамя гэтага, з нагоды юбілею плануецца распрацаваць канверт Першага дня (уяўляе сабою асобны від калекцыяніравання) і спецыяльны паштовы штэмпель.

Валянціна Грамыка