January 16th, 2013

Litwin

19.01.13. Экумэнічнае набажэнства ў Менску?

У суботу 19 студзеня 2013 г. у менскай каталіцкай Архікатэдры (пл. Свабоды, 9) у межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў адбудзецца экуменічнае набажэнства. Распачнецца малітва святой Імшой у 18.30, пасля чаго ў 19.30 пройдзе набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій у Беларусі.