January 25th, 2013

Catholic.by - «100 пытанняў — 100 адказаў». Ці быў Папа членам «Гітлерюгенд»?

Калі ў 2005 г. на пасад Святога Пятра быў абраны кардынал Ёзаф Ратцынгер, многія замежныя і айчынныя СМІ пачалі рабіць «сенсацыю» на момантах з яго біяграфіі, якіх на самой справе не існавала. Многія газеты і часопісы распавядалі, што ў маладосці будучы Пантыфік быў членам нацысцкай моладзевай арганізацыі «Гітлерюгенд».
Гэтая тэма была ўзнята ў топ навінаў таксама ў 2009 г., у сувязі з візітам Бэнэдыкта XVI у Святую Зямлю. Тады кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі быў вымушаны ўзяць слова. Ён патлумачыў, што Папа «ніколі не быў членам „Гітлерюгенд” — дабраахвотнай фанатычнай і ідэалагічнай арганізацыі», і падкрэсліў, што ўвогуле насілле і нянавісць не адпавядалі і не адпавядаюць характару Святога Айца — чалавека «ветлівага, сціплага і добрага». Дык адкуль бярэ свае карані «чорная легенда» пра членства маладога Ёзафа Ратцынгера ў нацысцкай арганізацыі? Пра гэта мы пагаворым сёння.
Collapse )
Паслухаць можна на http://catholic.by/2/home/authors-rubrics/vatican/115944-gitler.html