January 31st, 2013

kryz

11.02. Сусветны Дзень хворага

11 лютага -- Дзень Маці Божай з Лурд і Сусветны дзень хворых. Да гэнай падзеі сёлета абвешчаныя поўны і частковы адпусты для верных, аб чым падрабязней можна пачытаць па спасылках ніжэй. З гэнай нагоды прапаную далучацца да малітвы ў адмысловай навэне да МБ з Лурд (02-10.02., спасылка ніжэй). Каб паўней скарыстацца з магчымасцяў адпусту, прапаную неяк чынна-малітоўна "дапамагаць хворым у бальніцах ці іншых месцах" (07-11.02.), і прынамсі ў гэныя дні "са скрухай у сэрцы памаліцца да міласэрнага Бога за хворых у духу Года веры".

Гэную помач і малітву -- "у духу Года веры" -- можна спаўняць, напэўна, як ад сябе самога, гэнак, напрыклад, і ад сваёй сям'і, парафіі, супольнасці, люду Айчыны нашай -- ува ўласнай інтэнцыі, альбо, напрыклад, "за ўсіх хворых[, асабліва за N.]". Матэр'ялы па спасылках ніжэй прапаную дзеля азнаямлення і/ці скарыстання, але ж форму і фармат удзелу ў гэнай малітве, кожны, безумоўна, абірае сабе самастойна на ўласны густ і ўласныя патрэбы!

"11.02. Сусветны Дзень хворага (Światowy Dzień chorego)"

Будзьце здаровыя! Бог у дапамогу!
Бог у Багародзіцы. ЕЗУ МАРЫЯ!