February 7th, 2013

kryz

07-11.02.13. Адпусты з нагоды Дня хворага

З нагоды ХХІ Сусветнага дня хворых, Апостальская Пэнітэнцыярыя абвясціла аб магчымасці атрымання поўнага адпусту – прабачэння Богам часовых караў за грахі, ужо дараваныя – ў перыяд з 7 да 11 лютага, у любы з дзён. Падрабязней аб гэным ужо было напісана тут:

«07-11.02.13. Поўны адпуст з нагоды Сусветнага дня хворых»
«11.02. Сусветны Дзень хворага (Światowy Dzień chorego)»

«Orędzie Ojca Świętego na XXI Światowy Dzień Chorego»
(11 lutego 2013 r.)
«Modlitwa na XXI Światowy Dzień Chorego»

У Літургіі гадзін на панядзелак 11.02.13.
можна скарыстацца з адмысловага афіцыюму:
«Wspomnienie dowolne Najświętszej Maryi Panny z Lourdes».

У таго, хто з прычыны хваробы, пажылога ўзросту ці іншых падобных прычын, не можа прыняць удзелу ў літургічных святкаваннях, ёсць магчымасць атрымаць поўны адпуст пры ўмове, што “мае душу свабодную ад прывязанасці да якога-кольвечы граху”; выканае звычайныя ўмовы пры першай магчымасці; духоўна паўдзельнічае ў набажэнствах, якія будуць праходзіць у гэтыя дні, асабліва ў св. Імшы, і паслухае пасланне Святога Айца праз тэлебачанне ці радыё; пабожна памоліцца за ўсіх хворых і ахвяруе Богу, праз Панну Марыю, свае духоўныя і фізічныя цярпенні.

Паслухаць (нават паглядзець) штонядзельнае пасланне Angelus Святога Айца можна ў нядзелю 10.02.13. у 12:00 (14:00 па менскім зімовым часе) праз ватыканскі тэлеканал CTV: VaticanPlayer1 + VaticanPlayer2. 11.02.13. у 10:00am – 11:50am (пачатак у 12:00 па менскім зімовым часе) наўпроставую праз TV Lourdes рэтрансляцыю Святой Імшы (па-ангельску) ля Гроту аб'яўленняў МБ у Лурдзе. Ранкам 11.02.13. у 5:10am – 6:10am (пачатак у 07:10 па менскім зімовым часе) рэтрансляцыю Святой Імшы з Капліцы Цудоўнага Абразу на Яснай Гары ў Чэнстахове можна глядзець і слухаць па-польску праз TV Trwam: Trwam1, Trwam2. Раім таксама расклады "Msze święte na żywo po polsku", "Msze we wszystkich językach" і "Msze święte w rycie trydenckim po łacinie". Трэба клацнуць абраны пункт раскладу, ён раскрыецца, і тамака знайсці "Description >> Oglądaj na żywo" (трансляцыі зазвычай пачынаюцца за некалькі хвілін перад пачаткам Літургіі).

Прыканцы нагадаем, што частковы адпуст могуць атрымаць усе вернікі, якія 7-11 лютага 2013-га, са скрухай у сэрцы памоляцца да міласэрнага Бога за хворых у духу Года веры. Будзьце здаровыя! JESU MARIA!