April 13th, 2013

У чым сакрэт пісаньня іконы? | Камунікат.org

Іконапісец Эва Гжэськевіч расказвае, што калісьці іконы былі нават сьведкамі ў судах.Прапануем вашай увазе гутарку з польскай іконапісец Эвай Гжэськевіч, якая жыве ў Варшаве.Чым для Вас асабіста зьяўляецца ікона?Э. Гжэськевіч: Для мяне ікона зьяўляецца месцам сустрэчы духа й матэрыяльнай рэчаіснасьці, таксама двух касьцёлаў – усходняга й заходняга, сустрэча матэрыі й боскага вымярэньня.Вы зьяўляецеся прадстаўніцай Рыма-каталіцкага Касьцёла. У пераважнай большасьці ікона атаесамляецца з праваслаўем. Скажыце, ці пісаньне ікон у заходняй і ўсходняй традыцыях нечым адрозьніваецца?Э. Гжэськевіч: Ікона ўзьнікла перад падзелам Касьцёла на ўсходняе й заходняе хрысьціянства. Аднак больш дакладна захавалася ва ўсходняй традыцыі. У Каталіцкім касьцёле таксама існуе культ іконы. Напрыклад, у Пол... Болей...