April 19th, 2013

Сямёнава Ала, Таямніцы пакутны колер | Камунікат.org

Таямніцы пакутны колер
Эсэ. Апавяданні
Сямёнава Ала

Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць - да яе мы імкнёмся дачытацца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым і напісаным слове. А ў прапанаванай кнізе - у думках над перакладам на беларускую мову твораў Святога Айца Яна Паўла ІІ, над духоўна-рэлігійнымі вершамі і апавяданнямі беларускіх свецкіх аўтараў, у лірычна-філасофскіх эсэ, апавяданнях. Аўтар кнігі спрабуе асэнсаваць адвечныя тэмы: жыццё і смерць, пакуты і збаўленне, віна і пакаянне... Сэнсаваня насычанасць зместу выдання спалучаецца з выразнасцю стылю, роздум абапіраецца на веданне фактаў і рэалій, што робіць кнігу цікавай для розных чытачоў. Болей...