April 24th, 2013

kryz

Адбыліся беларуска-польскія рэкалекцыі дамініканскіх тэрцыярыяў

19-21 красавіка пад Варшаваю ўпершыню адбыліся сумесныя беларуска-польскія рэкалекцыі дамініканскіх тэрцыярыяў Фратэрні Святой Тройцы і Фратэрні Дабраславёнай Імэльды. Навукі выказаў а. Кшыштаф Рушэль OP...

«Tercjarze z Białorusi na rekolekcjach»
«Пра Дамініканскую сям'ю і Трэці Ордэн св. Дамініка»
«Ордэн св. Дамініка ад Пакуты | Zakon Świętego Dominika od Pokuty»

Трэці дамініканскі Ордэн у Беларусі існуе ўжо 10 год. Дзейнічае ён пры кляштары Айцоў дамініканцаў у Віцебску. Да нядаўняга часу супольнасць была нефармальнаю, але 8 снежня 2012 года адмысловым дэкрэтам Правінцыяльнага настаяцеля Братоў Прапаведнікаў Польскай правінцыі а. Крыштафа Паплаўскага ОР у Беларусі была афіцыйна зацверджаная Фратэрня Святой Тройцы. На сённяшні дзень колькасць свецкіх дамініканаў у Беларусі складае 20 асобаў з усёй краіны. Гэта людзі рознага ўзросту з рознай адукацыяй, сямейныя і самотныя. Стараючыся на сваіх месцах прапаведаваць Божае Слова сваім жыццём, тэрцыярыі бяруць актыўны ўдзел у жыцці Касцёла, часам з'яўляючыся адзінымі апосталамі і сведкамі Хрыста ў сваім асяроддзі.

Не палічу за дужую нясціпласць -- дзеля справы -- тутака-ж спаслацца на «справаздачу» аб уласных навіцыянцкіх Аблучынах, бо тамака дастаткова лаканічна, але са спасылкамі, напісана пра Ordo Prædicatorum sæcularis. Суполкі «ІІІ Ордэн святога Дамініка ў Беларусі» дзейнічаюць у Facebook і Vkontakte. Маеце пытанні датычна тэрцыярскай тэмы? Не трымайце іх у сабе... : )

Wiciaz

Пра цудоўнае заснаванне будслаўскага касцёла



— Ці бачыш, дзіця маё, — як прыгожа там свецяцца два залатыя крыжы?
— Гэта Будслаў! — адказаў я.
— Так, Будслаў, дзіця маё! Але я яшчэ ніколі не распавядаў табе пра цудоўнае заснаванне будслаўскага касцёла і пра тое, чаму гэтую мясцовасць называюць Будславам.
— Не, дзядуля! Ніколі! І калі будзеш ласкавы...
— Дык вось, дзіця маё, што датычыць Будслава, было так...