May 2nd, 2013

kryz

20.07.13. Дамінікане запрашаюць у госці

Дамініканскі Ордэн, які існуе ў Беларусі, складаецца з чатырох галін: айцы, кляўзуровыя сёстры, апостальскія сёстры і свецкія асобы. Разам яны з’яўляюцца так званай дамініканскай сям’ёй. Тыя, хто цікавіцца дамініканскай харызмай, асабліва моладзь, але не толькі яна, запрашаюцца на сустрэчу 20 ліпеня ў Мінску.

Прадстаўнікі кожнай з чатырох галін Ордэну раскажуць аб істотных рысах сваёй харызмы і спосабу жыцця. У рамках сустрэчы адбудуцца таксама святая Імша, адарацыя, Літургія гадзін, Ружанец і канферэнцыя на тэму паклікання. Магчымы асабістыя размовы і дыскусіі. Для ўдзельнікаў сустрэчы будзе арганізаваны абед.

Запіс па тэлефонах:
+375 29 291 92 11 а. Раман
+375 29 946 81 28 с. Любаміра

via http://catholic.by/2/home/announcements/117548-daminikane.html