May 3rd, 2013

kryz

Разважанні на 1ю суботу мая

"У сённяшнім свеце чалавек вельмі часта не ўмее знайсці сябе. Адным з такіх нядобрых знакаў часу, якія можна лёгка заўважыць, з’яўляецца цалкавітае знікненне атмасферы свята, перажывання ўрачыстасці... Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у Вялікі Чацвер гэтага году падчас св. Імшы сказаў святарам, шафарам Божых таямніцаў, свой вельмі непакоячы дыягназ сучаснага каталіка: “Падчас сустрэчы кардыналаў з нагоды нядаўняга кансісторыя розныя пастыры, абапіраючыся на свой досвед, казалі пра рэлігійную неадукаванасць, якая распаўсюджваецца сярод нашага, так вельмі інтэлігентанага грамадства. Падставовыя элементы веры, якія ў мінулым ведала кожнае дзіця, усё менш вядомыя. Аднак, каб жыць і любіць нашую веру, каб любіць Бога, а значыцца стаць здольнымі слухаць Яго належным чынам, мы павінны ведаць, што Бог нам сказаў; наш розум і сэрца павінны быць кранутыя Яго словам”..."

http://sercamaryi.blog.tut.by/2012/12/15/pershasubotnyaya-sustrecha-z-matsi-bozhay-6/