May 16th, 2013

kryz

19.05.05. 14:30. Імша па-беларуску ў Варшаве на Дзень народзінаў Касцёлу

"Ідэя святой Імшы па-беларуску ў Варшаве ўзнікла яшчэ ў 2001 годзе ў беларускіх студэнтаў, што вучыліся ў Варшаве. Першыя Імшы адбываліся ў капліцы Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага, пазней — у касцёлах, дзе служылі святары з Беларусі: некаторы час у дамініканаў, пазней у варшаўскіх капуцынаў, пасля беларусаў гасцілі варшаўскія базыльяне, пазней палатыны. Ад восені 2012 года сустрэчы абываюцца зноў ў дамініканаў, дзе святую Імшу для беларусаў цэлебруе а. Віталь Сапега OP. Беларуская Імша адбываецца раз на 2-3 тыдні. Запрашаем беларусаў, якія госцяць, жывуць або вучацца ў Варшаве на святую Імшу ў нядзелю 19 мая ў 14.30. Адрас: Freta 8/10... Усе жадаючыя могуць далучыцца да групы на Facebook."