May 23rd, 2013

Каталіцкі Веснік, 3 (24) 2013 | Камунікат.org

Каталіцкі Веснік
Газета Віцебскай дыяцэзіі
3 (24) 2013

Паміж Святым Лінам, першым наступцам Святога Пятра, і Папам Францішкам на працягу амаль двух тысяч гадоў 263 асобы кіравалі Касцёлам. І адкідваючы ўсе спробы глядзець на гэтую традыцыю па-свецку, для нас, католікаў, яна застаецца справядлівай падставай вымаўляць у кожную нядзелю з любоўю і гонарам: Веру у Адзіны, Святы, Каталіцкі і Апостальскі Касцёл. Мы сапраўды ў Апостальскім Касцёле, устаноўленым нашам Панам Езусам Хрыстом, словы якога мы ў гэтыя дні не толькі ўзгадалі, але і моцна зразумелі: Ойча Святы, прашу Цябе, сцеражы іх моцай Свайго Імя, таго Імя, якое Ты мне даў, каб яны, як Мы, былі адно… (Ян 17,11). Для Хрыста не абыякавы лёс Свайго Касцёла, Ён кіруе ім, ачышчае яго, і аднаўляе. Болей...