July 4th, 2013

Будслаў прымае пілігрымаў | Камунікат.org

Каля 200 глыбоцкіх і полацкіх пілігрымаў выправіліся на фэст у Будслаў. Ён з’яўляецца юбілейным і прысвечаны 400-годдзю Абраза Маці Божай.
Як кажа ксёндз Вячаслаў Барок, кожны шлях да Будслава непаўторны. Гэта шлях да Бога, разам з тым да праўды, да свабоды, да добрага людскога жыцця.- Я веру ў тое, што калі малюся і іду ў Будслаў, калі моляцца гэтыя маладыя людзі, калі ідуць натоўпы людзей, якія маюць шчырыя сэрцы, мары і надзеі, і калі яны ўзносяць свае гарачыя малітвы за сваю Бацькаўшчыну, за Беларусь, то Бог не можа не пачуць нашыя малітвы. Перамены адбудуцца, нашая краіна пойдзе наперад, да лепшага жыцця.Фэст у Будславе адбудзецца 5–6 ліпеня. На яго збяруцца тысячы паломнікаў з усёй Беларусі і замежжа. У прысутнасці папскага легата будзе асвечаны крыж і памятны знак.* * ... Болей...