July 10th, 2013

Litwin

Вы чакаеце Пантыфіка, і гэта цудоўны знак

«Асаблівасць беларусаў — у іх веры»:
італьянскія святары пра Будслаў і беларускіх католікаў

"Мяне вельмі ўразіла пабожнасць беларусаў. Асабліва гэта выражалася ў шанаванні марыйнай духоўнасці. Уразілі тры складнікі, якія я пабачыў у Будславе: першы — гэта «магільнае» маўчанне падчас кансэкрацыі. СМІ пісалі пра 40 тысяч прысутных вернікаў. Толькі ўявіце, колькі там было людзей, і — гэтая «магільная» цішыня, у якой чыталіся шанаванне Марыі і павага да Яе.

Другая рэч — гэта вялікія чэргі да споведзі. Споведзь ішла нават ноччу. І гэтыя людзі, якія стаялі на каленях — часам нават у брудзе, у гэтых лужынах, — людзі зрабілі на нас глыбокае ўражанне… Трэцяя асаблівасць у тым, што ўсе — ад малога да вялікага — стаялі на каленях перад Марыяй. І ўнутры касцёла, і звонку яго. Людзі, якія ішлі на каленях, — прыгожы і запамінальны знак. Там, дзе ёсць цяжкія карані, звязаныя з болем, будуць і хвалебныя плёны. Асаблівасць беларусаў — у іх веры..."

"Прыклад вашай жывой веры прыемна ўразіў мяне не толькі ў Будславе, але і на Імшы ў архікатэдры, і проста ў горадзе. Для мяне гэта незвычайна... Будслаў я запомню глыбінёй перажыванняў, якую я ўбачыў. А яшчэ — з’яднанасцю людзей. Вы былі аб’яднаныя ў жэстах, словах. Ніхто не глядзеў на гадзіннік. Людзі нібы забыліся на час і маліліся. Усе былі адно...

І ў Будславе, і на Імшы ў мінскай архікатэдры мы заўважылі, што калі гаворка заходзіла пра запрашэнне Пантыфіка, вернікі ўсміхаліся і радасна пляскалі ў далоні. Гэта сведчыць пра тое, што для вас гэта вельмі важна. Вы любіце свой Касцёл не толькі ўнутры краіны, але і звонку — за межамі Беларусі. Вы чакаеце Пантыфіка, і гэта цудоўны знак..."

kryz

Каментарый да энцыклікі «Lumen fidei»

Каментарый арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да першай энцыклікі Святога Айца Францішка «Lumen fidei»

«Энцыкліка, хаця і была ў большай частцы падрыхтавана Бэнэдыктам XVI, тым не менш лічыцца энцыклікай папы Францішка, які заўважае, што дадаў да падрыхтаванага сваім папярэднікам тэкста некаторыя свае разважанні і думкі (пар. LF 7). Незалежна ад таго, кім і якія часткі тэксту энцыклікі былі напісаны, яе трэба прымаць як навучанне Наступніка святога Пятра аб веры. (…) “Lumen fidei” з’яўляецца заклікам Пантыфіка адкрыцца на святло веры, ёю жыць і яе перадаваць іншым, у чым праяўляецца дынамізм вучэння Наступніка святога Пятра»