July 16th, 2013

Litwin

Прысвячэнне Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі

Не трэба згаджацца ў меркаванні з тымі, хто памылкова ўяўляе, што, калі Марыя з'яўляецца стварэннем, Яна будзе замінаць яднанню з Творцам. Паколькі Бог паўсюль, Яго можна знайсці паўсюль, нават у пекле; але няма месца, дзе стварэнне магло б знайсці Яго бліжэй і адпаведней сваёй слабасці, чым у Марыі, бо менавіта дзеля гэтага Ён зышоў з Неба. Паўсюль у іншых месцах Ён Хлеб моцных і анёлаў; але ў Марыі Ён — Хлеб дзяцей...

У першы тыдзень другога месяца лета адбыліся буйныя ўрачыстасці з нагоды 400-годдзя з'яўлення цудатворнага вобразу Маці Божай у Будславе. Акрамя ўсіх шаноўных пілігрымаў і госцяў культурнай сталіцы РБ, Багародзіцу ў Ейнай святыні ўшанавала ў пілігрымцы рэліквіяў св. Тэрэза ад Дзіцяткі Ісуса і Найсвяцейшага Аблічча, патронка місый. У гэтай тэме хочацца паведаміць уласна пра дакананне ў нашым Краі пэўнай з тых місый (справы, якой, нажаль, прыпала замала ўвагі і пашаны нават сярод каталікоў): а менавіта пра…

«Прысвячэнне Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі»