July 18th, 2013

+

Catholic.by - Івянец запрашае на «Музычную майстэрню»

З 22 па 26 ліпеня ў Івянцы пройдзе традыцыйная, ужо 11-я па ліку «Музычная майстэрня» — сустрэчы і заняткі маладых людзей з розных куткоў Беларусі, а таксама з-за мяжы, якія цікавяцца або прафесійна займаюцца пытаннямі літургічнага спеву і касцёльнай музыкі. «Майстэрня» папярэднічае і з'яўляецца адным з этапаў падрыхтоўкі да Міждыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі, якая ў гэтым годзе распачнецца 26 ліпеня.

Да ўдзелу ў «Музычнай майстэрні» запрашаюцца арганісты, кіраўнікі і ўдзельнікі хораў, музычных гуртоў і ўсе тыя, хто любіць спяваць і цікавіцца пытаннямі музычнай творчасці.

Пяцідзённая праграма «Майстэрні» распачнецца ў панядзелак, 22 ліпеня, у 17.00.

Удзельнікам неабходна мець пры сабе спальны мяшок, карымат, нататнік, музычны інструмент (для тых, хто іграе).

Пра свой намер прыняць удзел у працы «Музычнай майстэрні» неабходна паведаміць па тэлефоне:
+375 29 551 66 42 а. Лех Баханэк OFMConv
або
+375 17 724 90 42 кляштар

Пры рэгістрацыі можна скласці дабравольную ахвяру за ўдзел у занятках «Майстэрні».

http://catholic.by/2/home/announcements/118652-ivenec.html