July 19th, 2013

kryz

Трактат аб сапраўдным набажэнстве да Найсвяцейшай Дзевы

Св. Людвік дэ Манфор - «Трактат аб сапраўдным набажэнстве да Найсвяцейшай Дзевы» (PDF)
(Падрыхтоўка да надыходу Валадарства Езуса Хрыста)

Калі разглядаць гэты твор больш дакладна, то яго непаўторнасць трэба разглядаць знутры. Місіянер ставіць набажэнства, якое ўжо існуе, у перспектыву розных яго аўтараў. Ён сам скаштаваў яго дзякуючы глыбокаму асабістаму досведу, які з’яўляецца для яго крытэрыям духоўнай плённасці. І нарэшце, ён “апрануў” яго ў новую форму, дадаў свае спосабы практыкавання, унутраныя і вонкавыя.

Сёння гэтая новая форма можа здавацца састарэлай і непатрэбнай. Зразумела, што гэты твор быў напісаны ў часы і ў асяроддзі, якія моцна адрозніваюцца ад нашага стагоддзя. Выразы, параўнанні, біблійныя інтэрпрэтацыі могуць заблытаць таго, хто застаецца на ўзроўні вельмі абмежаванага мыслення. Але чытач, які здолее ўхапіць фундаментальны сэнс гэтага твору, з радасцю адкрые яго надзвычай глыбокае навучанне, якое прывабіць тэолагаў і зацікавіць духоўных асобаў.

Наша слова, 28 (1127) 2013 | Камунікат.org

Наша слова
28 (1127) 2013

Юбілейны фэст у Будславе сабраў рэкордную колькасць вернікаў. Ён пачаўся вечарам 5 ліпеня. У начной службе, якую правёў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, бралі ўдзел каля 300 святароў і больш за 50 тысяч вернікаў. Перад літургіяй у Будславе адбылася працэсія з копіяй абраза Багародзіцы. Адкрываючы службу, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прывітаў пілігрымаў, якія прыбылі на юбілейныя ўрачыстасці. Арцыбіскуп заклікаў прысутных звярнуцца з малітвай да Божай Маці і прасіць за Беларусь, каб "яна сапраўды была белай і святой", паведамляе catholic.by. Болей...