July 29th, 2013

Wiciaz

Твайму Беззаганнаму Сэрцу...

Моладзевыя фэсты сёлетнія паўсюль скончыліся.
Дзеля таго хачу нагадаць аб тым, што скончыцца ня можа:
ласка з ласкаў з Сэрца Марыі для Яму ў Ёй свядома адданых!

"Акт прысвячэння моладзі Беззаганнаму Сэрцу Марыі падчас Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы 29 ліпеня 2012 г."
"Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі падчас святкавання юбілею 400-годдзя прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай у Будслаў. Будслаў, 6 ліпеня 2013 г."

"Прысвячэнне Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі"

О Марыя, праслаўленая ў цудатворным будслаўскім абразе, прымі гэтыя нашыя абяцанні і нашае ахвяраванне Твайму Беззаганнаму Сэрцу, умацуй іх у нашых сэрцах і занясі да трону Твайго Сына.

Табе і Твайму Беззаганнаму Сэрцу давяраем сябе, у Твае рукі складаем нашу сучаснасць і будучыню, наша асабістае жыццё і лёс нашай Бацькаўшчыны.

Тваёй абароне аддаемся і верым, што Ты нас ніколі не пакінеш і заўсёды дапаможаш, каб мы ў свабодзе дзяцей Божых будавалі новую і шчаслівую Беларусь на падмурку Евангелля.