August 4th, 2013

kryz

04.08.13. У інтэнцыі кс. Уладзіслава Лазара і простага Божага ўмяшання ў ягоную справу

Закатаваны за нас і ўваскрослы для нас Пан наш і Архіпастыр Езус Хрыстус кліча нас (ВАС!) да святасці і еднасці з Ім — тут і цяпер. Наша малітва — гэта любая — ўзнёслая і прызямлёная — годная справа ў імя Божае, для Хрыста і бліжніх. Ня бойцеся свае святасці, што прарываецца скрозь заслоны! Ня бойцеся свае малітвы, чыніце ў пабожнай інтэнцыі малітву і ахвяру з сябе і ўсяго «духоўнага» і «пабытовага», што чынілі, чыніце і 'шчэ ўчыніце. Ня бойцеся! Ня бойцеся!! Ня бойцеся!!!

У інтэнцыі кс. Уладзіслава Лазара і простага Божага ўмяшання ў ягоную справу, заклікаем Хрыста праз Багародзіцу, праз заступніцтва Святога Пробашча з Арс і Святога Айца Дамініка:

«Усемагутны вечны Божа, суцяшэнне засмучаных і сіла церпячых, пачуй просьбы тых, хто ў кожным цярпенні да Цябе звяртаецца, каб усе яны маглі радавацца, што ў сваіх патрэбах спазналі Тваю міласэрнасць. Просім Цябе, Пане, выслухай ласкава малітвы свайго люду і, хоць заслужана церпім мы за нашыя грахі, выбаў нас праз сваю міласэрнасць дзеля хвалы імя Твайго.

Божа, Ты знішчыў пыху адвечнага ворага, сатаны, праз цярплівасць свайго Адзінароднага Сына, дай нам, просім, з пашанаю разважаць пра цярпенні Хрыста, якія Ён з любові да нас вынес, і дапамажы нам так, як Ён, у спакоі духа вытрываць усе цяжкасці. Ойча, калі Ты хочаш, дык адсунь той келіх ад кс. Уладзіслава Лазара, аднак не мая, але Твая воля няхай станецца. Амэн».

Найсвяцейшае Сэрца Езуса,
змілуйся над намі і над Айчынай нашай!
Беззаганнае Сэрца Марыі,
Святы Яне Марыё Віянэй,
Святы Дамініку,
маліце Бога за нас і за Айчыну нашу!

04.08.13. Дзень ахвяры за кс. Уладзіслава Лазара
https://www.facebook.com/events/604298852925188/
http://catholic-by.livejournal.com/437043.html?style=mine
04.08.13. Dzień ofiary za ks. Władysława Lazara
https://www.facebook.com/events/604298852925188/permalink/605442096144197/

Сёння даведаліся, што ў нядзелю 18 жніўня, праз 2 тыдні, у 18:30 у Архікатэдры менскай адбудзецца Св. Імша за кс. Уладзіслава (Бог заплаці п. Ігару Сумрачэўскаму) — welcome духам і целам.

І 'шчэ напрыканцы малітвы ў імя Хрыстова:
ваш ліст ад сэрца на паштовы адрас
220050, Менск, а/c 8, СІЗА КДБ,
кс. Лазару Уладзіміру Міхайлавічу
.

Звярніце ўвагу на тое, які важны сэнс надаю пазначэнню ў адрасе скароту "кс." перад імём: гэтак мы адрасата не "разжалуем" у свецкія зэкі, а духоўна падтрымаем, называючы ксяндзом.

Калі ўважылі ўсё гэна за годную і вартую справу — распавядзіце, каліласка, як найхутчэй бліжнім і дальнім, гораду і свету, офлайн і онлайн, і хай Пан нам рачыць дабраславіць!