August 14th, 2013

kryz

З крыжам праз цярпенні...

«Пан і Збаўца прамовіў у сваім непараўнальным маестаце: "Усі павінныя ведаць, што па засмучэннях прыходзіць ласка. Няхай таксама памятаюць, што без цяжару цярпенняў ня можна ўвайсці на вяршыні ласкі; хай разумеюць, што памер ласкаў павялічваецца разам з узрастаннем засмучэнняў. Няхай ніхто з людзей не блукае і не дазваляе сябе ашуківаць. Менавіта гэта ё сапраўднымі і адзінымі сходамі ў неба, і не існуе шляху да неба, які б быў пазбаўлены крыжа". (…)

Паслухай, люду, слухайце, усі народы: на даручэнне Хрыста, нагадваю вам словамі, што выйшлі з Ягоных вуснаў: ня можам дасягнуць ласкаў, калі не спазнаем цярпенняў. Таму трэба знасіць шмат цярпенняў, каб дасягнуць паўнасці ўдзелу ў Божай натуры, хвале дзетак Божых і дасканалага шчасця душы. (…) Ніхто не наракаў ба на крыж і цяжкасці, якія сустракае, каб ведаў, на якой шалі яны адмераныя, і якую ў сабе нясуць узнагароду» (з запісаў св. Ружы з Лімы, дзявіцы, тэрцыяркі дамініканскай (23 жніўня)).

Collapse )