August 28th, 2013

60-год таму быў знішчаны Кафедральны касцёл Святога Станiслава ў Пінску | Камунікат.org

Гэта быў самы вялікі касцёл у Рэчы Паспалітай да канца 18-га стагоддзя, а ў Вялікім Княстве Літоўскім - падобных не было. Сучаснікі казалі, што ён нібы карабель плыў над Палессем.Самае жудаснае ў гісторыі са знішчэннем катэдры - гэта тое, што праз тыдзень прыйшлі дакументы з Масквы, у якіх забаранялася руйнаваць касцёл, кажа краязнаўца Эдвард Злобін:- Праз паўтара тыдня пасля таго, як яго ўзарвалі, прыйшла папера з Масквы аб недапушчальнасці яго ліквідацыі. Напэўна таксама сімвалічна тое, што бітую цэглу прызначылі на патрэбы вайсковага аэрадрома ў Жабчыцах, якога ўжо даўно няма.У касцёле знаходзіліся рэліквіі святога Андрэя Баболі, адзначае навуковы супрацоўнік музея Беларускага Палесся Святлана Лазюк:- У касцёле Святога Станіслава была капліца Святога Андрэя Баболі. Да 1800 года нятленны... Болей...