September 13th, 2013

У лямусе пабрыгіцкага комплекса з'явіцца музей Гарадзенскай дыяцэзіі | Камунікат.org

У драўляным лямусе гарадзенскага пабрыгіцкага комплекса паўстане музей мясцовай каталіцкай дыяцэзіі. Амаль дзевяць гадоў гэты помнік драўлянага дойлідства чакаў сваёй чаргі на рэстаўрацыю.Гарадзенскім ксяндзом-біскупам Аляксандрам Кашкевічам прынята рашэнне пра стварэнне музея, кажа ксёндз Антоні Грэмза:- Біскупам Аляксандрам прынята рашэнне пра захаванне і рэстаўрацыю гэтага лямуса. Будзем рабіць намаганні, каб у бліжэйшы час пачаць даследаванні і рамонт лямуса. У нашай Гарадзенскай дыяцэзіі могуць змясціцца музей, экспазіцыя розных касцёльных рэчаў, абразоў, а таксама кніг, якія захоўваюцца ў парафіях.Пачатак даследванняў старога будынка пачнецца неўзабаве. Пасля гэтага будзе складзены праект і пачнуцца рэстаўрацыйныя працы. Сярод экспанатаў музэя будуць сапраўды ўнікальныя, якія захавал... Болей...