September 17th, 2013

kryz

Pro жыццё ў Менску 20-21.09.13.

У пятніцу 20 верасня ў 18.30 пры грэка-каталіцкім Цэнтры Праведнага Язэпа адбудзецца Боская Літургія ў інтэнцыі абароны ненароджаных дзяцей і ўмацавання хрысціянскіх каштоўнасцяў у нашых сем’ях. Запрашаем на малітву ўсіх людзей, неабыякавых да справы абароны жыцця і сямейных каштоўнасцяў. Пасля Боскай Літургіі прадугледжана гарбата.

21.09.13. 18:30, субота
Архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (Менск, пл. Свабоды, 9)
Спецыяльная святая Імша ў інтэнцыі абароны жыцця, сям’і і дзяцей, на якую біскупы запрашаюць усіх вернікаў і адказных за душпастырства сем’яў.

kryz

За нашу і вашу ўладу : )

Памятайма, як учора Святы Айцец Францішак нас усароміў: «Добры католік умешваецца ў палітыку, даючы лепшае з сябе, каб кіраўнік мог кіраваць. Але што з’яўляецца тым лепшым, што можам даць кіраўнікам? Малітва! Маліся за яго, за яе, каб маглі кіраваць добра, каб любілі свой народ, каб служылі свайму народу, каб былі пакорнымі. Хрысціянін, які не моліцца за кіраўнікоў – не добры хрысціянін!».

Заклікаю прыслухацца, паслухацца і ўвесці ў сталую практыку тое, у чым пасаромленыя. Як гэна зрабіць, кожны ведае сам. Са свайго боку хіба трохі параю. Молячыся Ютрань і Нешпары, да просьбаў можна штораз дадаваць просьбы за Панціфіка, Папу на пенсыі, біскупа дыяцэзіі, пробашча, духаўніка, за зняволенага кс. Уладзіслава Лазара і нешта кшталту "аб навяртанні, мудрасці і пакоры для свецкіх уладаў і тых, хто кіруе Беларуссю -- Цябе просім, выслухай нас, Пане".

Вельмі пасуе і малітва Пятра Скаргі за Айчыну: «Божа, Валадару і Пане народаў, з рук сваіх і волі сваёй не выпускай нас, а праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны і Каралевы нашай благаславі Айчыну нашу, каб яна была заўсёды верная Табе і хвалу прыносіла Твайму святому Імені, а сыноў і дачок сваіх вяла да вечнага шчасця. Усемагутны вечны Божа, адары нас глыбокаю і шчыраю любоўю да братоў, сясцёр і наймілейшай маці-Айчыны нашай, каб мы ёй і люду Твайму, забыўшыся пра карысць уласную, годна служыць маглі. Спашлі Духа Святога на слугаў Тваіх, якія кіруюць нашай краінай, каб яны згодна з воляю Тваёю маглі мудра і справядліва кіраваць давераным ім людам. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн».

Дарэчы, «всё включено» у Апэль Марыйны : ) -- і за духоўныя,
і за свецкія ўлады, і за пераследаваных, і за Айчыну малітва:
22.08.13. і безтэрмінова. Appellatio Mariae (Апэль Марыйны).
http://catholic-by.livejournal.com/440317.html?style=mine
https://www.facebook.com/events/512986825462189/