November 14th, 2013

kryz

17.11.13. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску

Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў дзеля Ахвяры і малітвы, а роўна ж для тых, хто жадае атрымаць пэўнае ўяўленне аб Эўхарыстыі ў Каталіцкай Царкве, запрашаем у нядзелю 17.11.13. 12:00 у госці да айцоў-францішканаў і на online-трансляцыю нядзельнай святой Імшы (Сумы) па-беларуску з менскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.

Трансляцыю можна будзе аглядаць на
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by

«Для вас (...) узыдзе сонца справядлівасці,
і аздараўленне будзе ў Ягоных промнях» (Мал 3:20а).
«Вы самі ведаеце, як трэба наследаваць нас» (2 Тэс 3:7а).
«Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае» (Лк 21:19).
Гэта слова Божае.

XXXIII Звычайная нядзеля, Год С