November 15th, 2013

Wiciaz

Малітва за зняволенага ксяндза Уладзіслава Лазара



Божа, дабра ўсялякага крыніца, дзякуем Табе, што ў любові сваёй абдарыў ксяндза Уладзіслава Лазара годнасцю святарства. Запрагнуў, каб ён быў асаблівай прыладаю ў руцэ Тваёй. Даручаем Табе ягоны сёняшні дзень, а Ты моцаю Духа Святога вядзі, кіруй і будзь з ім. Даручаем ягоную душу і цела. Даручаем ягоныя радасці і надзеі, усе напружанні і нядужанні. Укшталтуй яго шчаслівым святаром і чалавекам, атачай зычлівым людам. Учыні, каб розумам бездакорным, сэрцам цнатлівым і чыстым целам заўсёды служыў Табе. Амэн.

-- Чалавека проста знішчаюць і яму патрэбна наша дапамога. Што рабіць?!

-- "Ксёндз Уладыслаў Лазар папрасіў апостальскага нунцыя заахвоціць усіх да малітвы за яго". Маліцца і нагадваць пра кс. Уладзіслава і малітву за яго ў грамадзкай (інэт)прасторы часцей. Хто ведае лепшыя сродкі, скажу: калі вы такія разумныя, чаму кс. УЛ у турме? : )

-- Трэба прарваць інфармацыйную блакаду, а дзеля гэтага кожны ведаючы павінен паведаміць і заклікаць да малітвы за ксяндза як мінімум некалькі чалавек, і так далей.

-- Мінімум, трэба маліцца штодня самому, і каб іншыя ведалі, што ты гэна робіш, і іх гэна надхняла на ўласную малітву. Таму бяз сціпласці кажу, што Collapse )