November 27th, 2013

Wiciaz

28.11.13. Слухай, Беларусь!

Слухай, Беларусь: «Пачынаеце вы сёньня супраць ворагаў вашых бой, хай не палохаецца сэрца вашае, ня бойцеся, не пужайцеся і не трывожцеся, бо Госпад, Бог ваш, ідзе з вамі, каб ваяваць за вас з ворагамі вашымі і каб выратаваць вас зь небясьпекі. Хто баіцца і чыё сэрца дрыжыць, хай выступіць і ідзе дамоў, каб не напалохаў сэрцы братоў сваіх, як сам ён напалоханы» (Дрг 20:3-4,8б у пер. кс. У.Чарняўскага).

28.11.13., чацвер. Дзень ахвяры за зняволеных.

Праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, св. Міхала Арханёла і ўсіх святых, ахвяруйма Пану Богу ў гэты дзень шчыра свае цярпенні, малітвы, удзел у Святой Імшы, Апэль Марыйны (FB), свой час, годныя чыны, думкі і памкненні за тое, «каб у Богу Адзіным зняволеныя знайшлі супакой і ласку, сілу і свабоду».

Як дадатковая «опцыя»: можна ўвесь дзень чыніць тыя ахвяры не ад сябе ўласна, але ад імя «ўчорашняга імянінніка» кс. Уладзіслава Лазара, ці ад нейкага іншага зняволенага — гэнак ахвяра толькі памножыцца. Як уважыце гэта за годную справу, пашырце яе сярод сяброў, знаёмых і незнаёмых. Бог адудзячыць +