December 16th, 2013

Wiciaz

16-24.12.13. Ахвярная Навэнна да Дзяцяткі Езуса ў інтэнцыі вырашэння канфлікту ва Ўкраіне



«Заклікаю вас да бою, людзі Захаду!»
(Арагорн, сын Арахорна)

Каталікі і людзі добрай волі! Патрыёты нашага Краю! Ад сёняшняга панядзелка 16.12.13.. да вігіліі Божага Нараджэння ў аўторак 24.12.13. адбываецца традыцыйная навэнна да Дзіцяткі Езуса. Акрамя посту і пакуты ў гэты час можна маліцца альбо па-польску адмысловую «Nowennu do Dzieciątka Jezus», альбо па-беларуску «Навэнну да Дзіцяткі Езуса». Можна далучыць гэна да Апэлю Марыйнага (Facebook), альбо апэляваць марыйна праз 9 дзён у азначанай інтэнцыі. Утропы пастырам, заклікаем ахвярна ўчыніць гэтую навэнну ў інтэнцыі вырашэння канфлікту ва Ўкраіне. Падрабязней аб гэтым у ранейшай тэме:

«16.12.13., панядзелак. Дзень ахвяры ў інтэнцыі вырашэння канфлікту ва Ўкраіне.»

На нашую думку, памыляецца той, хто лічыць гэна чарговым «майданчыкам», дзе «паны б'юцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць». Не, ГЭНА — ВАЙНА! Халодная і зімная вайна з прагавітым ардынскім монстрам. Гэна бітва еўрапейскай і еўразійскай цывілізацый, наша сёняшняя «бітва на Сініх Водах» за «наш» Кіеў і «нашу» Русь-Украіну. Гэна навяртанне да Бога і малітоўнае аднаўленне! На нашую думку, памыляецца той, хто лічыць, што «гэна ня наша справа» і няма чаго лезці носам у чужыя бойкі. Бяз Кіеву ня будзе новай расейскай нярускай Арды — зара' ўва Ўкраіне мы б'емся ня толькі за Ўкраіну, але — за Беларусь, і нават — за Вялікую Літву і Рэч Паспалітую Хрысцянскіх Народаў, за ўвесь абшар усходнееўрапейскага Міжмор'я.

«Хороша ложка к обеду» — гэнак і вы паспяшайце паспець ахвяраваць сябе ля сініх водаў Дняпра, ля сініх сцягоў Эўрамайдану. Не адкладайце свае ахвяры ў доўгую скрыню «для Беларусі», «для Вялікай Літвы» ці «для Новай Рэчы Паспалітай» — вам ня ведама будучыня, вы проста можаце не паспець аддаць сябе за тое, што вам даражэй за Ўкраіну, а калі і аддасце, дык можа быць запозна і дарма. Дарэмная ахвяра — не ахвяра, а марнаванне талентаў. Бог бачыць у сэрцы: калі аддамо з сябе за быццам ба чужую — але Хрыста і Марыі — Украіну, ці не ўзнагародзіць Айцец нам праз Маці шматкроць у патрэбах нашых сэрцаў?

«Мои братья! Я вижу в ваших глазах тот же страх, который мог бы овладеть и мной. Возможно, наступит день, когда мужество оставит род людей, и мы предадим друзей и разорвём все узы дружбы, но только не сегодня! Может быть, придёт час волков, когда треснут щиты и настанет закат эпохи людей, но только не сегодня! Сегодня мы сразимся за всё, что вы любите на этой славной земле! Зову вас на бой, люди Запада!» — за Гондар і Арнор, за спадчыну Нумэнора! Мордор не пройде!

Гэты тыдзень, водле пэўных знакаў, будзе ў бітве вельмі складаны і пэўным чынам стратэгічна важкі, калі не казаць вырашальны. Вы патрэбныя Айчыне проста цяпер! І гэтая ваша бітва праславіць Бога! Хто 'шчэ здольны ўзняць меч Божага Слова і Святога Ружанца, хто ўжо здатны да ахвяры і самаахвяравання — шыхтуймася і рушым да магчыма апошняй нашай бітвы! Як ня мы — дык хто? Уздымайся, Нінэвія! Посці, маліся, пакутуй! Як уважыце гэта за годную справу, пашырце яе сярод сяброў, знаёмых і незнаёмых. Бог адудзячыць +

Усемагутны вечны Божа, суцяшэнне засмучаных і сіла церпячых, пачуй просьбы тых, хто ў кожным цярпенні да Цябе звяртаецца, каб усе яны маглі радавацца, што ў сваіх патрэбах спазналі Тваю міласэрнасць. Просім Цябе, Пане, выслухай ласкава малітвы свайго люду і, хоць заслужана церпім мы за нашыя грахі, выбаў нас праз сваю міласэрнасць дзеля хвалы імя Твайго. Божа, Ты знішчыў пыху адвечнага ворага, сатаны, праз цярплівасць свайго Адзінароднага Сына, дай нам, просім, з пашанаю разважаць пра цярпенні Хрыста, якія Ён з любові да нас вынес, і дапамажы нам так, як Ён, у спакоі духа вытрываць усе цяжкасці. Ойча, калі Ты хочаш, дык адсунь келіх горычы ад Русі-Украіны, аднак не мая, але Твая воля няхай станецца. Амэн.

Пад Тваю абарону аддаемся,
Святая Маці Божая.
У нашых патрэбах
Не пагарджай маленнем нашым,
І ад усіх нягодаў
Збаўляй назаўсёды,
Панна хвалебная і блаславёная!
О Пані, о Пані, о Пані наша!
Апякунка наша
І Заступніца наша,
Суцяшальніца наша.

З Сынам Сваім нас паяднай,
Сыну Свайму нас даручай,
Свайму Сыну нас аддавай!
О Пані, о Пані, о Пані наша!
Апякунка наша
І Заступніца наша,
Суцяшальніца наша.