September 3rd, 2020

Тадэвуш Кандрусевіч: Мы патрабуем перамен | Камунікат.org



У менскай Архікатэдры прайшла тэрмінова скліканая супольная малітва каталіцкіх святароў горада. Ксяндзы памаліліся аб вяртанні на Радзіму арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якога не пускаюць беларускія памежнікі.Таксама быў агучаны зварот Кандрусевіча. Прысутныя пачулі заклік да міру і згоды ў краіне, вырашэння крызісу ў грамадстве: – Мы ўсе, біскупы, святары, кансэкраваныя асобы, свецкія, вернікі і грамадства, патрабуем перамен. Стаячая вада псуецца і не даецца да ўжытку. Хто не ідзе наперад, той вяртаецца назад. Мы пакліканыя развівацца. Гэта азначае ўдасканаліцца ў сваім духоўным і грамадскім жыцці. Знайшоўшыся ў складанай, нябачнай дасюль у нашай гісторыі сітуацыі, Беларусь патрабуе адказнага, базуючыся на прынцыпах Евангелля і сацыяльнага вучэння Касцёла, адказу. Сумесна і з Божай дап...

Болей

...