а. Сяргей Сурыновіч (bartnicki) wrote in catholic_by,
а. Сяргей Сурыновіч
bartnicki
catholic_by

Фотавыстава Алены Шаліма

 22 сакавіка 2010 г. у мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі фотаздымкаў члена фотаклуба «Мінск» Алены Шаліма. Экспазіцыя прысвечана каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай. У цырымоніі прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.

У экспазіцыю ўваходзяць амаль 30 фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць цэнтральныя і цікавыя моманты з ўрачыстасцяў, што адбываліся 22 жніўня 2009 г. у Браславе (Віцебская дыяцэзія) з нагоды каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў.

Пасля цырымоніі адкрыцця фотавыстаўкі іерархі разам з прысутнымі святарамі канцэлебравалі святую Імшу. (паводле catholic.by)
 
 
 
 

Для мяне асабліва прыемна даведацца аб гэтай выставе, бо самая першая адбылася ў Слабодцы, у касцёле Божага Провіду.
http://www.westki.info/blogs/8660/fotavystava-u-slabodcy
Tags: фота
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic
  • 1 comment