Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in catholic_by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
catholic_by

04.08.13. Дзень ахвяры за кс. Уладзіслава Лазара



«04.08.13. Дзень ахвяры за кс. Уладзіслава Лазара»
«04.08.13. Dzień ofiary za ks. Władysława Lazara»

«Памятайце пра вязняў, як быццам і вы разам з імі былі зняволенымі, і пра знаходзячыхся ў бедах, бо і вы самі маеце цела. Дык трэба, каб з даверам казалі: „Госпад — Успаможца мой, не збаюся, бо што зробіць мне чалавек?“. Памятайце пра настаўнікаў вашых, якія абвяшчалі вам Слова Божае і, сочачы за ходам іхняга жыцця, будзьце іхнімі пераймальнікамі ў веры. Езус Хрыстос той самы ўчора, сёння і на векі» (Габ. 13:3,6-8).

На нядзелю 4 жніўня 2013-га прымеркаваны супольны Дзень ахвяры за кс. Уладзіслава Лазара, пробашча з Барысаву, які фактычна бяз вестак знікнуў напачатку лета. У гэты дзень каталікі зазвычай узгадваюць св. Яна Марыю Віянэя, пробашча з Арс, пакутніка і патрона ўсіх пробашчаў Рымскага Касцёлу. У гэты-ж дзень шмат вякоў Касцёл ушаноўваў (а ў некаторых парафіях ушаноўвае і дагэтуль) св. Дамініка, сябра, улюбёнага сына і давераную асобу Каралевы Святога Ружанца.

У гэты дзень каталікам і людзям добрай волі прапануецца спрычыніцца/далучыцца да розных пабожных і малітоўных чынаў у інтэнцыі кс. Уладзіслава Лазара і простага Божага ўмяшання ў ягоную справу — звяртаючыся да Хрыста праз Багародзіцу, праз заступніцтва Святога Пробашча з Арс і Святога Айца Дамініка. Ахвяруйма ў гэты дзень у гэтай інтэнцыі, наколькі толькі магчыма, нашыя добрыя чыны: удзел у Святой Эўхарыстыі, першанядзельнай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, Гадзіны, Гадзінкі, Ружанец, Вяночак і г.д.

На гэны дзень (а калі няма магчымасці — дык на наступны, і г.д.) прапануем складаць ахвяраванні на Святую Ахвяру ў вышэй азначанай інтэнцыі — ў сваёй парафіі і ў Катэдры — асабліва на нядзельную Суму і вечаровую Імшу. Ахвяруйма і найцяжэйшы, але і найважнейшы з чынаў — пакорнае паслушэнства пастыру, у імя Архіпастыра, Айцу пакорна паслухмянага: «Слухайце настаўнікаў вашых і падпарадкоўвайцеся ім, бо яны чуваюць над душамі вашымі, за якія павінны разрахавацца (перад Богам). Дык няхай яны гэта з радасцю выконваюць, а не са стогнамі, бо гэта не на карысць вам» (Габ. 13:17).

Калі ўважыце гэна за годную справу — распавядзіце, каліласка, бліжнім і дальнім, гораду і свету, офлайн і онлайн, і хай Пан нам рачыць дабраславіць!

Усемагутны вечны Божа, суцяшэнне засмучаных і сіла церпячых, пачуй просьбы тых, хто ў кожным цярпенні да Цябе звяртаецца, каб усе яны маглі радавацца, што ў сваіх патрэбах спазналі Тваю міласэрнасць. Просім Цябе, Пане, выслухай ласкава малітвы свайго люду і, хоць заслужана церпім мы за нашыя грахі, выбаў нас праз сваю міласэрнасць дзеля хвалы імя Твайго. Божа, Ты знішчыў пыху адвечнага ворага, сатаны, праз цярплівасць свайго Адзінароднага Сына, дай нам, просім, з пашанаю разважаць пра цярпенні Хрыста, якія Ён з любові да нас вынес, і дапамажы нам так, як Ён, у спакоі духа вытрываць усе цяжкасці. Ойча, калі Ты хочаш, дык адсунь той келіх ад кс. Уладзіслава Лазара, аднак не мая, але Твая воля няхай станецца. Амэн.

Tags: Беларусь, Касьцёл, Палітыка, анонсы, дактрына, літургія, малітва, навіны, нашы айцы, палітыка, сьвятыя, традыцыі
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic
  • 19 comments