Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in catholic_by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
catholic_by

28.11.13., чацвер. Дзень ахвяры за зняволеных.



«Заступіся, Госпадзе, перад тымі, хто судзіцца са мною,
зваюй тых, хто ваюе мяне;
вазьмі шчыт і латы, і ўстань на дапамогу мне;
агалі меч, і заступі дарогу тым, што гоняць мяне;
скажы душы маёй: Я - ратунак твой!
Хай пасаромяцца і паганьбуюцца тыя, хто цікуе душу маю,
хай адступяцца і пакрыюцца ганьбаю тыя, хто шкоду мне намышляе;
хай будуць яны, як пыл на ветры, і анёл Гасподні хай праганяе іх.
Хай будзе шлях іхні цёмны і коўзкі, і анёл Гасподні няхай гоніць іх,
бо яны бязь віны схавалі мне яму - сетку сваю;
выкапалі яе на бязьвінную душу маю!»
(Пс 35(34):1-7 у пер. В.Сёмухі)

«Мой Бог паслаў свайго Анёла і закрыў пашчы львам,
і яны не зрабілі мне крыўды, бо Ён знайшоў мяне нявінным.
Таксама і перад табою, кароль, я не зрабіў злачынства» (Дан 6:22).
(Чацвер — трыццаць чацвёрты звычайны тыдзень)

Дзеля пачатку, шаноўныя, падзелімся радаснай весткаю: у апошнюю нядзелю літургічнага года, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, на сканчанне Года Веры ў менскай Архікатэдры Імя Марыі праз Я.Э. абп. Тадэвуша Кандрусевіча была прынесеная Ахвяра ў інтэнцыі кс. Уладзіслава Лазара (справаздача, фота, Пасланне). А ў Дзень народзінаў кс. УЛ — серада 27.11.13. 19:00 — у менскім касцёле свв. Сымона і Алены («Чырвоным») Святая Імша будзе цэлебраваная ў тэм ліку ў інтэнцыі таго-ж кс. Уладзіслава. І ў некаторых іншых касцёлах нашага Краю таксама. Дзякуем Пану і ахвярадаўцам!

А ў чацвер 28.11.13. прапануем людзям хворым і адносна здаровым, хрысцянам і людзям добрай волі скласці з сябе самых Найвышэйшаму Богу ахвяру любові за тое, «каб у Богу Адзіным зняволеныя знайшлі супакой і ласку, сілу і свабоду». Якія зняволеныя? Напэўна, ня варта ўдакладняць якія, хто і дзе, бо Богу вядомыя нашыя памкненні, і хай Ён сам ўдзяляе ласкі Свае тым зняволеным і ў тых вязніцах, дзе будзе Ягоная воля. Чаму ў чацвер 28.11.13.? Бо ў сераду мяркуюцца іншыя ініцыятывы на карысць кс. УЛ і вязняў. Бо ў чацвер быў увязнёны сам Езус. Бо ў гэны дзень «Царква рупліва малілася Богу» (гл. карцінку ўверсе) за зняволенага праз Ірада св. Ап. Пятра, якога затым вызваліў з вязніцы анёл Панскі. Бо чацвер — адмысловы дзень малітвы за святароў.

Праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, св. Міхала Арханёла і ўсіх святых, ахвяруйма Пану Богу ў той дзень шчыра свае цярпенні, малітвы, удзел у Святой Імшы, Апэль Марыйны (FB), свой час, годныя чыны, думкі і памкненні за тое, «каб у Богу Адзіным зняволеныя знайшлі супакой і ласку, сілу і свабоду». Як дадатковая «опцыя»: можна ўвесь дзень чыніць тыя ахвяры не ад сябе ўласна, але ад імя «ўчорашняга імянінніка» кс. Уладзіслава Лазара, ці ад нейкага іншага зняволенага — гэнак ахвяра толькі памножыцца. Як уважыце гэта за годную справу, пашырце яе сярод сяброў, знаёмых і незнаёмых. Бог адудзячыць +

28.11.13. слухай, Беларусь: «Пачынаеце вы сёньня супраць ворагаў вашых бой, хай не палохаецца сэрца вашае, ня бойцеся, не пужайцеся і не трывожцеся, бо Госпад, Бог ваш, ідзе з вамі, каб ваяваць за вас з ворагамі вашымі і каб выратаваць вас зь небясьпекі. Хто баіцца і чыё сэрца дрыжыць, хай выступіць і ідзе дамоў, каб не напалохаў сэрцы братоў сваіх, як сам ён напалоханы» (Дрг 20:3-4,8б у пер. кс. У.Чарняўскага).

Tags: Беларусь, Касьцёл, Палітыка, анонсы, літургія, малітва, навіны, нашы айцы, палітыка, праваслаўе, сусьвет, сьвятыя, традыцыі
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic
  • 5 comments